ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2022, 10:38

Беларусь плануе нарасціць экспарт прадуктаў харчавання да $7,8 млрд па выніках года

Фота з архіва
Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе нарасціць экспарт прадуктаў харчавання да $7,8 млрд па выніках года. Аб гэтым заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках пяці месяцаў у нас даволі нядрэнныя лічбы - тэмп росту ў вартасным выражэнні 114 працэнтаў да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Мы рэалізавалі нашу прадукцыю больш як у 100 краін свету на суму $2,8 млрд. Стаіць задача дасягнуць лічбы $7,8 млрд па выніках года. Прыбавіць да ўзроўню мінулага года трэба будзе больш як $1 млрд", - сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, цяпер складваецца даволі нядрэнная кан'юнктура цэн на рынках збыту беларускай прадукцыі. "Асноўным рынкам у нас застаецца РФ: яна займае каля 70 працэнтаў, мы плануем павялічыць гэты працэнт да канца года, паколькі даволі нядрэнны цэнавы фактар. Па краінах СНД у нас захоўваецца каля 10 працэнтаў у агульным экспартным караваі", - адзначыў міністр.

Істотны тэмп росту экспарту назіраецца ў краіны далёкай дугі - практычна 167 працэнтаў. Павялічаны пастаўкі ў Кітай і іншыя краіны Азіі і Акіяніі, Афрыкі. "Дыверсіфікацыя экспарту беларускай прадукцыі, вядома, вельмі важны аспект у эканоміцы АПК. Нашу прадукцыю ведаюць, яна канкурэнтаздольная, на складах практычна астаткаў няма", - падкрэсліў Ігар Брыло.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі