Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лютага 2024, 18:14

Беларусь пабудуе ў Ташкенце птушкафабрыку, а ў Самаркандзе - малочны камбінат

8 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пабудуе ў Ташкенце птушкафабрыку, а ў Самаркандзе - малочны камбінат. Аб гэтым заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапрацаваны праект па будаўніцтве птушкафабрыкі, па вырошчванні бройлера аб'ёмам каля 70-75 тыс. т у год. Пачалася ўжо рэалізацыя гэтага праекта: набыты камбікормавы завод, атрымана зямля. Нават брэнд ужо ёсць - "Жожа" ("Кураня")", - расказаў Сяргей Барташ.

Птушкафабрыку пабудуюць у Ташкенце. А ў Самаркандзе хочуць размясціць малочны камбінат. Партнёрам тут можа выступіць "Савушкін прадукт". Перапрацоўваць на заводзе плануюць і мясцовую сыравіну. "Сыравіна ёсць, але яна не перапрацоўваецца, а проста прадаецца сярод насельніцтва", - адзначыў міністр.

З гатовай прадукцыяй можна выходзіць на рынкі трэціх краін, напрыклад, у Афганістан. Гэтай тэме прэзідэнты Беларусі і Узбекістана ў час перагавораў у Ташкенце ўдзялілі асаблівую ўвагу.
 
"Вось мы дамовіліся пра будаўніцтва фабрык па вытворчасці мяса курыцы, яйка. І не таму, што нечага не хапае ва Узбекістане, а таму, што мы (Прэзідэнт прапанаваў) можам гэта прадаць суседзям, перш за ўсё афганцам. Калі мы хочам, каб Афганістан не ствараў праблем Узбекістану, Таджыкістану і іншым, да іх трэба ісці з дабром. Ім трэба дапамагчы накарміць уласны народ, каб у іх было больш-менш спакойна. Звычайны зямны падыход, мы яго прытрымліваемся. І гатовы разам працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі