ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2022, 09:01

Беларусь і Расія развіваюць супрацоўніцтва ў чыгуначных перавозках

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія развіваюць супрацоўніцтва ў сферы чыгуначных перавозак грузаў і пасажыраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў сустрэўся ў Маскве з генеральным дырэктарам - старшынёй праўлення ААТ "РЧ" Алегам Белазёравым. Сярод тэм для абмеркавання былі перспектыўныя транспартна-лагістычныя схемы дастаўкі грузаў беларускіх і расійскіх грузаадпраўшчыкаў.

Таксама на парадку дня - аптымізацыя графіка руху пасажырскіх паяздоў у перавозках паміж краінамі і павелічэнне перыядычнасці іх курсіравання, сумесныя турыстычныя праекты. Бакі абмеркавалі і супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі