
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць правядзення форуму сямейнага прадпрымальніцтва. Размова аб гэтым ішла ў час сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава з віцэ-прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Аленай Дыбавай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БелГПП.
У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
На сустрэчы разгледжаны агульныя пытанні міжпалатнага ўзаемадзеяння, планы па правядзенні мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін.
Алена Дыбава прадставіла праект ГПП РФ "Паспяховая сям'я - паспяховая Расія", прысвечаны сямейнаму прадпрымальніцтву і пабудове ўстойлівага сямейнага бізнесу, які перадаецца з пакалення ў пакаленне. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасць правядзення ў Беларусі форуму сямейнага прадпрымальніцтва, а таксама секцыі па гэтай тэме ў рамках X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ва Уфе ў чэрвені бягучага года.-0-