ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 жніўня 2022, 11:24

Беларусь і Расія плануюць пашыраць супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння ў энергетыцы

Фота з архіва
Фота з архіва

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія плануюць пашыраць супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння ў энергетыцы. Аб гэтым расказала намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Двухбаковае ўзаемадзеянне ў сферы імпартазамяшчэння ажыццяўляецца ў рамках адпаведнай рабочай групы з удзелам прадстаўнікоў Мінэнерга. "Цяпер пералік імпартазамяшчальнай прадукцыі, які паступіў ад расійскага боку, прапрацоўваецца з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі Беларусі. У сваю чаргу аналагічны пералік, сфарміраваны беларускім бокам, накіраваны расійскім партнёрам", - адзначыла Вольга Пруднікава.

Пералік уключае мікрапрацэсарныя ўстройствы, сілавыя і вымяральныя трансфарматары, элегазавыя выключальнікі і раз'яднальнікі, абмежавальнікі перанапружання, электрычныя ізалятары і іншыя віды прадукцыі. Мінэнерга Беларусі таксама зацікаўлена супрацоўнічаць з расійскімі калегамі па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення сістэм кіравання рэсурсамі прадпрыемстваў і планавання іх дзейнасці (ERP-сістэм). Акрамя таго, на галіновым узроўні прапрацоўваюцца асобныя пытанні імпартазамяшчэння элементнай базы, якая выкарыстоўваецца пры лічбавізацыі бізнес-працэсаў.

"У перспектыве ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі па лініі імпартазамяшчэння прадоўжыць умацоўвацца, у тым ліку за кошт стварэння сумесных вытворчасцей па таварных пазіцыях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Бачыцца мэтазгодным разгледзець пытанне ўвядзення дадатковых мер падтрымкі ўзаемнага гандлю паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін у Саюзнай дзяржаве", - звярнула ўвагу намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі