ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2022, 13:53

Беларусь і Расія плануюць падпісаць пагадненне аб адзіных правілах канкурэнцыі

Фота з архіва
Фота з архіва

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія плануюць падпісаць пагадненне аб адзіных правілах канкурэнцыі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС) Расіі Максім Шаскольскі на палях міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю антыманапольнага рэгулявання ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На двухбаковай сустрэчы з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі мы абмеркавалі бягучую сітуацыю, наша ўзаемадзеянне за апошні год, меры, якія прымаліся антыманапольнымі ведамствамі ў сувязі з развіццём эканамічнай сітуацыі ў нашых краінах. У бліжэйшы час у нас будзе падпісана пагадненне аб адзіных правілах канкурэнцыі, што дазволіць сінхранізаваць антыманапольнае заканадаўства. Мы ўжо цяпер даволі сінхронна працуем і задаволены ўзаемадзеяннем з Беларуссю", - сказаў Максім Шаскольскі.

У міжнароднай канферэнцыі ў Мінску прымаюць удзел прадстаўнікі антыманапольных органаў дзяржаў - удзельніц СНД. Абмяркоўваюцца пытанні развіцця канкурэнцыі ў лічбавую эпоху, усе "за" і "супраць" увядзення механізма паралельнага імпарту, а таксама прымяняльныя антыманапольнымі органамі меры ў частцы цэнавага рэгулявання.

Акрамя таго, запланавана правядзенне 53-га пасяджэння Міждзяржаўнага савета па антыманапольнай палітыцы дзяржаў - членаў СНД і 39-га пасяджэння Штаба па сумесных расследаваннях парушэнняў антыманапольнага заканадаўства краін Садружнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі