ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2022, 17:24

Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб адзіных правілах канкурэнцыі

Фота МАРГ
Фота МАРГ

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб адзіных правілах канкурэнцыі. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі антыманапольных ведамстваў дзвюх краін Аляксей Багданаў і Максім Шаскольскі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

"Пагадненне дасць магчымасць стварыць адзіныя правілы гульні для суб'ектаў на рынках Саюзнай дзяржавы. А антыманапольныя органы будуць сумесна рэагаваць на антыканкурэнтныя практыкі і выпрацоўваць адзіныя падыходы па іх устараненні", - растлумачылі ў прэс-службе.

Дакумент распрацаваны з мэтай рэалізацыі саюзнай праграмы аб адзіных правілах канкурэнцыі Саюзнай дзяржавы і накіраваны на збліжэнне антыманапольнага заканадаўства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі