ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2022, 11:28

Беларусь і Расія будуць абменьвацца вопытам і тэхналогіямі ў сферы электроннага гандлю

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія будуць абменьвацца вопытам і тэхналогіямі ў сферы электроннага гандлю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Магчымыя варыянты ўзаемадзеяння паміж БУТБ і РТС-тэндар, адной з буйнейшых у Расіі электронных гандлёвых пляцовак, у галіне імпартазамяшчэння абмеркаваны ў час візіту ў цэнтральны офіс БУТБ кіраўніка дэпартамента па развіцці карпаратыўнага бізнесу РТС-тэндар Віктара Смірнова.

На думку расійскага боку, пляцоўкі БУТБ і РТС-тэндар вырашаюць падобныя задачы і з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі. Разам з тым у кожнай платформы ёсць свая мэтавая аўдыторыя, унікальныя перавагі і тэхнічныя ноу-хау, якія могуць уяўляць сабой узаемную цікавасць. "Азнаёміўшыся з функцыяналам і асаблівасцямі вашай пляцоўкі, я бачу два напрамкі, па якіх мы маглі б наладзіць супрацоўніцтва. Па-першае, гэта ўзаемны доступ да інфармацыі аб заяўках на продаж і куплю, а таксама да баз удзельнікаў таргоў. Такім чынам, у беларускіх прадпрыемстваў з'явіцца больш магчымасцей як для закупкі імпартазамяшчальных тавараў у Расіі, так і для паставак уласнай прадукцыі расійскім суб'ектам гаспадарання. Аналагічныя магчымасці адкрыюцца і для расійскіх кампаній, якія прымяняюць нашы гандлёвыя рашэнні. Другі перспектыўны напрамак - абмен вопытам і тэхналогіямі. Напрыклад, у нас даволі добра развіты сэрвісы скрынінгу, якія дазваляюць атрымліваць максімальна падрабязную інфармацыю аб патэнцыяльных дзелавых партнёрах, у тым ліку вытворцах імпартазамяшчальных тавараў. Такія даныя будуць, безумоўна, карысныя для карыстальнікаў вашай пляцоўкі. Акрамя таго, у многіх рэгіёнах Расіі функцыянуюць так званыя вітрыны закупак, якія дапамагаюць прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу прапаноўваць свае тавары ў рамках муніцыпальных закупачных працэдур. Мы гатовы падзяліцца сваімі напрацоўкамі і ў гэтай сферы", - заявіў Віктар Смірноў.

Старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падзякаваў расійскаму калегу за прапанову аб супрацоўніцтве, адзначыўшы, што яшчэ на этапе распрацоўкі пляцоўкі імпартазамяшчэння планавалася, што яна будзе абслугоўваць абодва рынкі - беларускі і расійскі. "У сённяшніх рэаліях пытанне імпартазамяшчэння актуальна як для Беларусі, так і для Расіі, таму і вырашаць яго неабходна сумесна. У сувязі з гэтым хачу падкрэсліць, што мы адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы аб'ядноўваць намаганні. Галоўнае - выпрацаваць такі фармат узаемадзеяння, які дазволіць нам атрымліваць прыкметныя рэзультаты, удасканальваць нашы праграмныя прадукты і прыносіць карысць суб'ектам гаспадарання абедзвюх краін", - лічыць кіраўнік БУТБ.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся дэталёва вывучыць функцыянальныя і тэхналагічныя магчымасці беларускай і расійскай гандлёвых платформ у мэтах вызначэння ўзаемапрымальнага варыянта супрацоўніцтва, якое будзе садзейнічаць задавальненню попыту на імпартазамяшчальныя тавары і ў той жа час ствараць умовы для рэалізацыі экспартнага патэнцыялу абедзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі