ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 красавіка 2023, 09:40

Беларусь і Новасібірская вобласць падпішуць кантракты больш як на $13 млн

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Новасібірская вобласць падпішуць кантракты на суму большую за $13 млн у ходзе візіту ўрадавай беларускай дэлегацыі ў расійскі рэгіён. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, пошук новых кропак развіцця гандлёва-эканамічных адносін - адна з мэт візіту прадстаўнічай беларускай дэлегацыі ў Новасібірск. "Як мне далажылі, ужо ў ходзе гэтага візіту напрацаваны і будуць падпісаны кантракты на пастаўку тэхнікі, абсталявання і прадукцыі на суму большую за $13 млн", - заявіў прэм'ер-міністр.

Урадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам з 26 па 28 красавіка наведвае з рабочым візітам тры расійскія рэгіёны - Новасібірскі, Іркуцкі і Свярдлоўскі. Запланаваны сустрэчы з губернатарамі абласцей, перадача трактароў МТЗ Новасібірскаму рэгіёну, а таксама наведванне шэрага прадпрыемстваў.-0-

Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі