ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2023, 11:53

Беларусь і КНР падпісалі комплексную стратэгію сумеснага прамысловага развіцця

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і КНР падпісалі комплексную стратэгію сумеснага прамысловага развіцця, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стварэнне сумесных высокатэхналагічных інавацыйных вытворчасцей і развіццё вытворчай кааперацыі вызначаны адным з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва комплекснай стратэгіі сумеснага прамысловага развіцця Беларусі і КНР, растлумачылі ў беларускім Міністэрстве прамысловасці. Стратэгія накіравана на рэалізацыю закладзеных у сумеснай дэкларацыі прынцыпаў пабудовы стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі, якія адпавядаюць іх нацыянальным інтарэсам і прынятым асноватворным праграмным дакументам.

Дакумент у Пекіне падпісалі міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік і міністр прамысловасці і інфарматызацыі Кітая Цзінь Чжуанлуна.

Комплексная стратэгія сумеснага прамысловага развіцця заключана ў рамках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі