ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2021, 12:33

Беларусь і Кітай дамовіліся аб пастаўцы абсталявання для дактыласкапічнай лабараторыі ДКСЭ

Фота з архіва
Фота з архіва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай заключылі пагадненне аб пастаўцы абсталявання для дактыласкапічнай лабараторыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі на бязвыплатнай аснове, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства эканомікі.

У ведамстве адзначылі, што 29 ліпеня згодна з патрабаваннямі міжурадавага пагаднення аб механізмах двухбаковага супрацоўніцтва па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі паміж урадамі Беларусі і Кітая было заключана пагадненне аб пастаўцы абсталявання для аснашчэння дактыласкапічнай лабараторыі ДКСЭ.

Ад беларускага боку дакумент падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, а ад кітайскага - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюн.

"Пагадненнем прадугледжана пастаўка абсталявання на бязвыплатнай аснове на суму 1 млн кітайскіх юаняў", - гаворыца ў паведамленні Мінэканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі