ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2022, 19:21

Беларусь і Іран маюць намер супрацоўнічаць у сферы бяспекі харчовых прадуктаў і распрацоўцы біяпестыцыдаў

Фота МЗС Беларусі
Фота МЗС Беларусі

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран маюць намер супрацоўнічаць у сферы бяспекі харчовых прадуктаў і распрацоўцы біяпестыцыдаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу па выніках работы беларускай экспазіцыі на міжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Iran Agrofood.

Беларуская экспазіцыя ўключала навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук, БДТУ, БДУ, БНТУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Яна выклікала вялікі інтарэс з боку наведвальнікаў выстаўкі і дзелавых колаў Ірана.

За час выстаўкі падпісана 25 двухбаковых дакументаў у сферы навукі і адукацыі, якія фіксуюць дамоўленасці з іранскімі даследчымі цэнтрамі і ўстановамі адукацыі аб сумесных навуковых даследаваннях і падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. У дакументах таксама акрэслены намеры па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі харчовых прадуктаў, у сферы дыстрыбуцыі ветэрынарных прэпаратаў, распрацоўцы біяпестыцыдаў, рэалізацыі біялагічных прэпаратаў і па стварэнні кіруючага цэнтра біятэхналогій.

Удзельнікі нацыянальнай экспазіцыі Беларусі таксама правялі прэзентацыю сваіх тавараў і паслуг у Гандлёва-прамысловай палаце Ірана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў іранскіх кампаній. Пасля прэзентацыі прайшлі двухбаковыя перагаворы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі