ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 верасня 2021, 20:25

Беларусь і Ірак рыхтуюцца да пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Фота з архіва
Фота з архіва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Ірак у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Абдулрахманам Хамідам Махамедам аль-Хусайні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых падчас палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Ірака ў Багдадзе ў чэрвені 2021 года.

Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-іракскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама арганізацыі візітаў у Беларусь кіраўнікоў іракскіх міністэрстваў і кампаній для прапрацоўкі канкрэтных двухбаковых праектаў.

Абмеркаваны таксама пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у адукацыйнай і гуманітарнай сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі