ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2020, 09:03

Беларусь далучылася да кансорцыума "Лічбавыя транспартныя калідоры ЕАЭС"

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На "Транспартным тыдні - 2020", які завяршыў работу ў Маскве, падпісана пагадненне аб утварэнні кансорцыума "Лічбавыя транспартныя калідоры Еўразійскага эканамічнага саюза". Такая інфармацыя апублікавана на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, паведамляе БЕЛТА.

Да пагаднення далучаюцца арганізацыі краін - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза. З беларускага боку гэта Інстытут прыкладных праграмных сістэм. Пагадненне падпісана дырэктарам інстытута Ігарам Міхайлоўскім.

Кансорцыум створаны для каардынацыі інавацыйнай дзейнасці па развіцці транспартна-лагістычных сэрвісаў, а таксама інфраструктуры лічбавых транспартных калідораў на тэрыторыі дзяржаў - членаў ЕАЭС.

Асноўныя задачы новай структуры - развіццё міжнародных транспартных калідораў; арганізацыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння з сусветнымі лічбавымі экасістэмамі ў галіне транспарту і лагістыкі; распрацоўка і ўкараненне максімальна эфектыўных шляхоў вырашэння актуальных праблем у галіне; рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання лічбавай інфраструктуры і развіцці сэрвісаў экасістэмы лічбавых транспартных калідораў ЕАЭС.

На пленарнай дыскусіі ХIV Міжнароднага форуму ў рамках "Транспартнага тыдня - 2020" член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі Гегам Варданян паведаміў, што спіс прыярытэтных сэрвісаў для экасістэмы лічбавых транспартных калідораў ЕАЭС выходзіць на фінальную стадыю ўзгаднення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі