ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 5 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 сакавіка 2020, 18:01

Беларусь абмяркоўвае з МВФ прыцягненне фінансавання ў сувязі з пагаршэннем глабальнай эканамічнай сітуацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі і Нацыянальны банк абмяркоўваюць з Міжнародным валютным фондам фінансавую падтрымку ў сувязі з выклікамі, што стаяць перад эканомікай краіны з-за пагаршэння глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэміі каранавіруса, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.

Размова ідзе аб інструменце хуткага фінансавання МВФ, які прызначаны для аказання краінам - членам фонду дапамогі для падтрымкі мер палітыкі ўлад па пераадоленні сітуацый, што патрабуюць экстранных дзеянняў.

Раней МВФ заяўляў аб гатоўнасці прадаставіць да $40 млрд на гэтыя мэты краінам з сярэднім узроўнем даходу, улічваючы рэзкае пагаршэнне глабальнай эканамічнай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Зыходзячы з умоў доступу да інструмента хуткага фінансавання, Беларусь можа прэтэндаваць на суму, эквівалентную прыкладна $900 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі