Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 сакавіка 2023, 13:16

БелАЭС правяла проціаварыйную трэніроўку на аб'ектах газаразмеркавальнай сістэмы

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЭС правяла проціаварыйную трэніроўку па ўцечцы газу. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале "БелАЭС", паведамляе БЕЛТА.

Цэх сістэм дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" і Астравецкі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення "Смаргоньгаз" правялі сумесную трэніроўку па ліквідацыі магчымых аварый на аб'ектах газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання прадпрыемства.

У ходзе трэніроўкі была праверана гатоўнасць персаналу да правядзення работ па ліквідацыі аварыі, адпрацаваны навыкі і дзеянні па яе прадухіленні, лакалізацыі і ліквідацыі, ацэнена ступень прафесійнай і псіхафізіялагічнай гатоўнасці, неабходнай для ліквідацыі аварыі.

"Згодна з умовамі трэніроўкі, на пускарэзерўнай кацельні прадпрыемства была выяўленая ўцечка газу. Катлы былі пераведзены на рэзервовае паліва, а аб аварыі праінфармаваны аператыўныя службы АЭС і вытворчае ўпраўленне "Смаргоньгаз". Спецыялісты аварыйнай службы газазабеспячэння неадкладна выехалі да месца ўмоўнай аварыі і закрылі падачу газу на аб'ект, што дазволіла работнікам цэха сістэм прадпрыемства аператыўна пачаць рамонт злучэння на пашкоджаным участку", - расказалі на БелАЭС.

У выніку прафесійных і зладжаных дзеянняў удзельнікаў проціаварыйнай трэніроўкі ўмоўная аварыя была паспяхова ліквідавана, а газазабеспячэнне аб'екта адноўлена ў поўным аб'ёме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі