Сцяг Панядзелак, 22 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2024, 15:31

БЧ зможа купляць вагоны айчынных вытворцаў у лізінг без выплаты авансу

Фота з архіва
Фота з архіва
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка зможа набываць вагоны айчынных вытворцаў у лізінг без выплаты авансавага плацяжу. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2023 года нумар 969, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, у 2024 годзе дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» і арганізацыі, якія ўваходзяць у яго склад, маюць права набываць грузавы чыгуначны рухомы састаў, які вырабляецца Магілёўскім вагонабудаўнічым заводам і Асіповіцкім заводам транспартнага машынабудавання, па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) і лізінгадаўцаў без выплаты авансавага плацяжу.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі