ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 мая 2023
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2023, 12:40

БЧ зможа купляць вагоны айчынных вытворцаў у лізінг без выплаты авансу

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка зможа набываць вагоны айчынных вытворцаў у лізінг без выплаты авансавага плацяжу. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 лютага 2023 года нумар 144, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, у 2023 годзе дзяржаўнае аб'яднанне "Беларуская чыгунка" і арганізацыі, якія ўваходзяць у яго склад, маюць права набываць грузавы чыгуначны рухомы састаў, які вырабляецца Магілёўскім вагонабудаўнічым заводам і Асіповіцкім заводам транспартнага машынабудавання, па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у лізінгадаўцаў без выплаты авансавага плацяжу.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі