Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 студзеня 2024, 09:16

БЧ у 2023 годзе перавезла больш за мільён кантэйнераў

Фота БЧ
Фота БЧ
5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле папярэдніх вынікаў, за 2023 год Беларуская чыгунка перавезла больш за мільён кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце) ва ўсіх відах зносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Развіццё экспартных перавозак і распаўсюджванне беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту з'яўляюцца важнейшымі стратэгічнымі напрамкамі дзейнасці Беларускай чыгункі. Асаблівая ўвага ў мінулым годзе была ўдзелена стварэнню неабходных умоў для нарошчвання аб'ёмаў экспартных паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у кантэйнерах.

Дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню БЧ з грузаадпраўшчыкамі, грузаатрымальнікамі, транспартна-лагістычнымі кампаніямі і чыгуначнымі адміністрацыямі агульны аб'ём экспартных перавозак грузаў у кантэйнерах у 2023 годзе ў параўнанні з 2022 годам павялічаны больш як на 60 працэнтаў.

Кантэйнерныя перавозкі ў Кітай - адзін з прыярытэтных напрамкаў пастаўкі айчыннай прадукцыі на экспарт. Паводле аператыўных даных, беларускімі грузаадпраўшчыкамі пагружана і адпраўлена назначэннем у Кітайскую Народную Рэспубліку як па сухапутных маршрутах, так і з задзейнічаннем партоў Расійскай Федэрацыі больш за 1,5 тыс. кантэйнерных паяздоў, што на 50 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе.

Беларуская чыгунка ўдзячна сваім кліентам і партнёрам за сумесную работу ў 2023 годзе і запрашае да далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі