Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2024, 10:33

Базавая арэндная велічыня ў Беларусі вырасла з 1 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Базавая арэндная велічыня з 1 красавіка вырасла да Br17,76. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 сакавіка нумар 200, паведамляе БЕЛТА.

Раней базавая арэндная велічыня складала Br16,9.

На падставе базавай арэнднай велічыні вызначаецца памер арэнднай платы пры здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці і ўласнасці гаспадарчых таварыстваў. Яе памер устанаўліваецца з улікам змянення спажывецкіх цэн за мінулы год адносна папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім ён устаноўлены.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі