Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 студзеня 2024, 18:11

Барташ: зніжэння вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2023 годзе не адбылося 

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зніжэння вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2023 годзе не адбылося. Аб гэтым на пасяджэнні калегіі Мінсельгасхарча па выніках работы аграпрамысловага комплексу за 2023 год і пастаноўцы задач на 2024-ы заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для аграпрамысловага комплексу Беларусі 2023 год аказаўся няпростым. Разам з тым дзякуючы штогадовай падтрымцы дзяржавы, прыняццю аператыўных мер рэагавання і напружанай працы аграрыяў зніжэння вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі не дапушчана", - сказаў Сяргей Барташ.

Паводле яго слоў, у 2023 годзе з кансалідаванага бюджэту аграпрамысловаму комплексу аказана дзяржпадтрымка на 29 працэнтаў большая за мінулагоднюю. Акрамя таго, для фінансавання бягучай дзейнасці было прыцягнута льготных крэдытных рэсурсаў на 16 працэнтаў больш, чым у 2022 годзе.

"За 2023 год індэкс прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах склаў па сістэме Мінсельгасхарча 105,9 працэнта да 2022 года, - дадаў міністр. - Акрамя таго, у мінулым годзе тэмп росту вытворчасці сельгаспрадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 101,1 працэнта, а ў сельскагаспадарчых арганізацыях - 102,2 працэнта. У трох рэгіёнах паказчык перавысіў 103 працэнты (Брэст, Гомель і Гродна)".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі