ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2021, 11:13

Банку развіцця павялічылі ліміты крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банку развіцця павялічылі ліміты крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2021 годзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў 15 чэрвеня 2020 года нумар 334 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, аб'ём фінансавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў па рашэннях Прэзідэнта павялічаны да Br347,94 млн. У прыватнасці, сюды ж уваходзіць фінансаванне па ўказе ад 8 чэрвеня 2015 года нумар 235 "Аб развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці" ў памеры Br10,97 млн.

У выніку агульны аб'ём крэдытавання павялічаны да Br1,043 млрд.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Банк развіцця - спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў 2011 годзе. У ліку асноўных задач банка - фінансаванне доўгатэрміновых і капіталаёмістых інвестыцыйных праектаў пры рэалізацыі дзяржпраграм і мерапрыемстваў. Акрамя таго, банк аказвае крэдытную падтрымку айчыннаму экспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі