ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2022, 16:44

Багданаў: тавараабарот Беларусі і Чэлябінскай вобласці вырас больш як на 20 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Чэлябінскай вобласці за 9 месяцаў 2022 года вырас больш як на 20 працэнтаў. Аб гэтым заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у час 14-га пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве з Чэлябінскай вобласцю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тавараабарот паміж Беларуссю і Чэлябінскай вобласцю за 9 месяцаў бягучага года вырас на 21 працэнт і перасягнуў $380 млн. Прычым названы паказчык расце з году ў год", - сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, беларускі экспарт паказвае добрую дынаміку ў бягучым годзе - плюс 40 працэнтаў, практычна дасягнуўшы адзнакі $100 млн. "У Чэлябінскай вобласці запатрабавана прадукцыя машынабудавання, сельскай гаспадаркі. Мы спадзяёмся, што ў такім жа рэчышчы прадоўжым нашу работу ў далейшым", - падкрэсліў кіраўнік антыманапольнага ведамства.

На парадку дня вельмі шмат праектаў, якія датычацца як прамысловасці, так і сельскай гаспадаркі, паставак абсталявання, машын. "У той сітуацыі, у якой мы апынуліся ў сувязі з санкцыямі, нам трэба ўдвая-ўтрая актыўней уключацца ў работу і павялічваць аб'ёмы ўзаемных паставак і інтэграцыі. Прычым не толькі ў сферы прамысловасці, перапрацоўкі, але і ў навуковай сферы, таксама неабходна культурна ўзаемадзейнічаць, каб умацоўваць дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі, - акцэнтаваў увагу міністр. - Сёння мы плануем абмеркаваць шэраг пытанняў, а таксама падпішам пагадненне аб пастаўцы 90 ліфтаў "Магілёўліфтмаша" ў Чэлябінскую вобласць, таксама падпішам план мерапрыемстваў па нарошчванні навукова-тэхнічнага, гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і Чэлябінскай вобласцю да 2025 года".

Намеснік губернатара Чэлябінскай вобласці Іван Куцаўляк адзначыў, што Беларусь для Чэлябінскай вобласці - адзін з важнейшых гандлёвых партнёраў. "Паміж намі штогод расце ўзаемны тавараабарот. Мы зацікаўлены ў пастаўках нашай прадукцыі - металургіі, сельскай гаспадаркі і інш. У сваю чаргу з Беларусі да нас паступае прадукцыя машынабудавання - МАЗы, БелАЗы, а таксама іншыя тавары. Таксама мы зацікаўлены ў развіцці кааперацыі, якая дазволіць нам разам імпартазамяшчаць шэраг прадукцыі", - дадаў ён.

"Бізнес-частка нашай дэлегацыі сфарміравана выключна з тых прадпрыемстваў, якія маюць практычны, зразумелы інтарэс да ўзаемнага супрацоўніцтва. Перш за ўсё размова ідзе пра нашы гіганты: Магнітагорскі металургічны камбінат і аўтамабільны завод "Урал", - паведаміў намеснік губернатара Ягор Кавальчук. - Усе члены нашай дэлегацыі - з самымі рознымі інтарэсамі, але ў іх ва ўсіх ёсць запыты на тое, каб, з аднаго боку, павялічыць закупку прадукцыі ў Беларусі, а з другога - ёсць гатоўнасць прапанаваць свае рашэнні, гатовыя вырабы, камплектуючыя на рынак вашай краіны. Упэўнены, у нас ёсць вельмі добрыя перспектывы для далейшага ўзаемадзеяння".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі