ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2022, 12:21

Аўраменка: Мінтранс працуе над перафармаціраваннем прывычных лагістычных маршрутаў

Фота з архіва
Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галіна функцыянуе ва ўмовах змененых лагістычных ланцужкоў і працуе над перафармаціраваннем прывычных маршрутаў. Аб гэтым сказаў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка ў час нарады па аптымізацыі лагістычных схем адгрузак экспартнай прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

"Шэраг пытанняў у гэтай частцы вырашаны, а частка яшчэ знаходзіцца ў прапрацоўцы. Мы павінны сканцэнтравацца на тых праблемах, з якімі сутыкаюцца нашы экспарцёры і экспедытары, удасканаліць існуючыя падыходы ў лагістыцы", - сказаў Аляксей Аўраменка. У прыватнасці, вядзецца работа па падпісанні пагаднення аб перавалцы беларускіх грузаў праз паўночныя і паўднёвыя парты Расіі. З некаторымі дзяржавамі абмяркоўваецца выдача дадатковых дазволаў для аўтаперавозчыкаў.

Начальнік службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці БЧ Аляксандр Неўмяржыцкі адзначыў, што з улікам пераарыентацыі экспартных грузавых патокаў павялічваецца попыт на перавозкі ва ўсходнім напрамку. Чыгункай актыўна распрацоўваюцца альтэрнатыўныя маршруты. "Яшчэ адным перспектыўным сегментам з'яўляецца развіццё кантэйнерных перавозак. Гэты напрамак атрымаў сур'ёзную дынаміку ў апошнія гады", - звярнуў увагу ён.

У сферы аўтатранспарту таксама назіраецца змяненне вектара лагістыкі на ўсход (Кітай, Турцыя, Азербайджан, Грузія і інш.). "Сумесныя рашэнні, з улікам дыверсіфікацыі напрамкаў дадуць магчымасць выбудаваць якасную лагістыку. Сёння можна стварыць такую сістэму, якая дасць магчымасць у цяперашніх умовах забяспечыць перавозку нашых грузаў у розных напрамках", - паведаміў генеральны дырэктар асацыяцыі "БАМАП" Аляксандр Карпук.

На мерапрыемстве таксама выступілі прадстаўнікі Мінлясгасу, Мінпрама, Мінбудархітэктуры, "Беллеспаперапрама", "Белнафтахіма", "Белдзяржхарчпрама", а таксама транспартна-лагістычных арганізацый. Кожная агучаная прапанова будзе прапрацавана і вынесена адпаведнае рашэнне.

Чарговае абмеркаванне аптымізацыі лагістычных схем у шырокім складзе плануецца ў канцы кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі