Сцяг Нядзеля, 14 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лютага 2024, 11:02

Арганізацыі Мінлясгаса ў студзені нарасцілі экспарт піламатэрыялаў на больш як 20 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі ў студзені нарасцілі экспарт піламатэрыялаў на больш як 20 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым расказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік на нарадзе з удзелам генеральных дырэктараў ДВЛГА, прадстаўнікоў УП "Беллесэкспарт", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Кіраўнік Мінлясгаса адзначыў, што давер да беларускай прадукцыі дрэваапрацоўкі расце. Паводле яго слоў, у студзені гэтага года лясгасы адгрузілі на экспарт 83,5 тыс. куб.м піламатэрыялаў, што на 21,5 працэнта больш, чым у студзені мінулага года. "Аб чым гэта сведчыць? Дынаміка станоўчая ёсць, мы зарэкамендавалі сябе на рынках іншых краін. Разам з тым работу па дыверсіфікацыі рынкаў трэба прадаўжаць", - падкрэсліў міністр.

Парадак дня нарады ўключаў шэсць важнейшых пытанняў: аб’ёмы адгрузкі круглых лесаматэрыялаў на ўнутраны рынак і піламатэрыялаў на экспарт, выраб і будаўніцтва жылля для работнікаў галіны, выкарыстанне пелет і інш.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі