ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 верасня 2022, 11:47

Антоніа Карыкартэ: Беларусь можа служыць варотамі для Кубы ў Еўразійскую эканамічную супольнасць

Фота з архіва
Фота з архіва

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа служыць варотамі для Кубы ў Еўразійскую эканамічную супольнасць, заявіў журналістам прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Кубы Антоніа Карыкартэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна беларуская тэхніка і тэхналогіі запатрабаваны на Кубе ў вытворчасці цукровага трыснягу, у галіне сельскай гаспадаркі. У Кубы ёсць стратэгічная праграма да 2030 года, адным з прыярытэтаў якой з'яўляецца харчовая бяспека. Мы хочам, як і вы, забяспечыць харчовую бяспеку", - адзначыў Антоніа Карыкартэ.

Паводле яго слоў, на Кубе працуюць каля 70 тыс. трактароў беларускай вытворчасці. "Мы ўсе ведаем беларускую тэхніку. Нашы фермеры вельмі просяць вашы трактары. Мы хочам не толькі набыць новую тэхніку, але і мадэрнізаваць існуючую, стварыць вытворчасці. Ёсць рэальны патэнцыял і магчымасці для паляпшэння адносін у гэтым сектары. У нас добра развіта фармацэўтычная галіна. Мы хочам сумесна вырабляць лякарствы і тут, і на Кубе. Яшчэ адзін сектар - ІТ. У нас тут ёсць вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння. Беларусь, на наш погляд, можа служыць варотамі для Кубінскай Рэспублікі ў Еўразійскую эканамічную супольнасць", - канстатаваў прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Кубы.

У Палаце прадстаўнікоў праходзіць сустрэча кубінскай дэлегацыі з беларускімі дэпутатамі. З 26 верасня ў Беларусі з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя Гандлёва-прамысловай палаты Кубы на чале з яе прэзідэнтам Антоніа Карыкартэ. Ужо адбыўся бізнес-форум, сустрэчы з кіраўнікамі прадпрыемстваў, дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, фармакалогіі і ІТ. Візіт прадоўжыцца да 30 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі