ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2022, 12:45

Андрэйчанка: Беларусь і Палесціна павінны актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

У час сустрэчы
У час сустрэчы

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Палесціна павінны актывізаваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмедам Махамедам Алмадбухам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь з вялікай сімпатыяй адносіцца да вашай краіны. Думаю, што і ў Палесціне ведаюць пра Беларусь як пра міралюбную, дружалюбную дзяржаву", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, у Беларусі і Палесціны ёсць некалькі напрамкаў для супрацоўніцтва. "Гэта гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у сферы адукацыі, аховы здароўя, на міжнароднай арэне ўзаемная падтрымка. Калі гаварыць пра гандлёва-эканамічныя адносіны, то $6 млн, якія ў нас ёсць, - невялікая лічба, трэба рухацца далей. Вы, напэўна, ужо вывучылі магчымасці Рэспублікі Беларусь, пабывалі ў рэгіёнах, міністэрствах, на прадпрыемствах, - адзначыў спікер. - Трэба, каб актыўней працавалі і дзелавыя колы. Мы разлічваем, што з вашага боку будзе ў гэтым плане дапамога, каб сустракаліся гандлёва-прамысловыя палаты, каб больш было візітаў дзелавых колаў у Беларусь, каб вы маглі вывучыць нашы магчымасці. Думаю, у перспектыве мы маглі б стварыць больш важкі інструмент нашага ўзаемадзеяння. Я маю на ўвазе сумесную міжурадавую камісію, якая разглядала б і вырашала пытанні гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва, у галіне аховы здароўя. Прынамсі, патрэбнасць у гэтым ёсць".

"Што датычыцца адукацыі, то ў 2021-2022 гадах у нас навучаліся 36 студэнтаў з Палесціны, у асноўным у медыцынскіх навучальных установах. Як адзначаў пры размове наш міністр адукацыі, ёсць цікавасць усталёўваць кантакты з вашымі навучальнымі ўстановамі. Наколькі ён мяне інфармаваў, нават накіраваны шэраг прапаноў з боку 8 нашых вышэйшых навучальных устаноў, каб ўсталяваць кантакты, абменьвацца вопытам работы і каб больш прыязджала навучацца студэнтаў з Палесціны ў Беларусь. Пакуль адказаў не атрымалі. Просім вас таксама разгледзець гэта пытанне, - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. - У нас створана значная база ў ахове здароўя. Працуе шэраг навукова-практычных цэнтраў, там добрыя спецыялісты і абсталяванне. Думаю, гэта важны напрамак. Мы зацікаўлены больш прымаць іншаземцаў для атрымання лячэння ў Беларусі і каб абменьвацца вопытам, добрай, цікавай практыкай. Больш таго, скажу, што той тавараабарот, які сёння ёсць, гэта ў асноўным пастаўкі лекавых сродкаў з Палесціны ў Беларусь".

Беларусь аказвае падтрымку Палесціне ў міжнародных арганізацыях, дадаў спікер. "Зусім нядаўна створана парламенцкая сетка Руху недалучэння. Наколькі ведаю, адзін са старшынь у гэтым Руху недалучэння - прадстаўнік Палесціны. Таму нам трэба, вядома, больш актыўна супрацоўнічаць у гэтай парламенцкай сетцы і вырашаць усе пытанні", - канстатаваў ён.

Бакі абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-палесцінскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, іншыя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі