ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 снежня 2022, 17:23

Аналітык БІСД: перагаворы лідараў Беларусі і Расіі пацвердзілі высокія тэмпы інтэграцыйнай работы

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы лідараў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна сталі пацвярджэннем высокіх тэмпаў інтэграцыйнай работы і маштабнасці пастаўленых перад Саюзнай дзяржавай задач. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзмітрый Галубнічы, каменціруючы перагаворы прэзідэнтаў дзвюх краін.

"У першую чаргу звяртае на сябе ўвагу практычная значнасць праведзеных перагавораў, якія відавочна садзейнічалі прагрэсу па існуючых інтэграцыйных пытаннях у выніку вынясення значных аспектаў на прэзідэнцкі ўзровень. Характар мерапрыемства таксама дазволіў ідэйна суправадзіць супрацоўніцтва неабходнымі сэнсамі, якія дазваляюць у больш поўнай ступені прадстаўляць вобраз будучыні Саюзнай дзяржавы, накіраванасць яе развіцця і прадметную напоўненасць парадку дня", - сказаў Дзмітрый Галубнічы.

Акрамя таго, гэта падзея садзейнічала фарміраванню пазітыўных вобразаў інтэграцыі, дзе на першым месцы знаходзяцца пытанні эканамічнага характару. "Ва ўмовах санкцый дасягненне поспехаў ускладнена, аднак Беларусі і Расіі гэта ўдаецца. Яскравым пацвярджэннем, напрыклад, з'яўляецца аператыўна разгорнутая работа па імпартазамяшчэнні, якая стане ключавым драйверам беларуска-расійскіх адносін", - адзначыў аналітык.

"У цэлым, улічваючы складанасць міжнароднай абстаноўкі і існуючую верагоднасць нашага доўгатэрміновага развіцця ва ўмовах канфрантацыі, вобраз будучыні Саюзнай дзяржавы, аднак, не выключае перспектывы спадання вастрыні сусветнага процістаяння, - дадаў эксперт. - Пры такім сцэнарыі пазітыўныя эфекты любых інтэграцыйных працэсаў будуць значна прымнажацца. У гэтых умовах асаблівую значнасць мае той факт, што Беларусь на фоне канфліктнасці міжнародных адносін прадаўжае развіваць канструктыўны парадак дня і заяўляе аб неабходнасці абмеркавання пытанняў агульнай рэгіянальнай бяспекі, а таксама архітэктуры будучай светабудовы, што магчыма выключна шляхам шматбаковага раўнапраўнага дыялогу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі