
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "АМКАДОР" наведала дэлегацыя Санкт-Пецярбурга на чале з віцэ-губернатарам Кірылам Паляковым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
На перагаворах абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва "АМКАДОРа" і Ленінградскай вобласці.
Госці наведалі пастаянна дзеючую выстаўку машын холдынга і вытворчыя цэхі.
ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга" вядзе сваю гісторыю з 1927 года. Прадпрыемства вырабляе больш за 130 мадэлей і мадыфікацый спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. У складзе холдынга - 29 юрыдычных асоб, 22 заводы, якія выпускаюць больш за 6,5 тыс. найменняў таварнай прадукцыі. Колькасць супрацоўнікаў перавышае 7 тыс. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.-0-