ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2022, 14:33

Амбразевіч: ЕАЭС мае ўсе шанцы стаць адным з макрарэгіёнаў, але яго краіны павінны быць адзіныя

Юрый Амбразевіч
Юрый Амбразевіч

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз мае ўсе шанцы стаць адным з макрарэгіёнаў, але яго краіны павінны быць адзіныя ў адказе на знешнія шокі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на Еўразійскім эканамічным форуме ў Бішкеку падчас выступлення на панэльнай дыскусіі "Узаемадзеянне з перспектыўнымі міжнароднымі партнёрамі: узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"ЕАЭС мае ўсе шанцы стаць адным з макрарэгіёнаў пры ўмове, што так ці інакш, але члены будуць адзіныя ў адказе на знешнія шокі і ў разуменні важнасці стварэння паўнацэнных рэгіянальных ланцужкоў вытворчасці. Палітычнае адзінства эліт, іх воля і разуменне адказнасці перад народамі - гэта залог поспеху праекта саюза", - падкрэсліў Юрый Амбразевіч.

Пры гэтым, адзначыў беларускі дыпламат, у фарміраванні палітычнага адзінства вызначальная роля належыць аб'ектыўнаму лідару, які павінен забяспечыць механізмы сапраўднага ўліку інтарэсаў усіх членаў ЕАЭС.

"Толькі тады саюз зможа выстаяць перад знешнімі шокамі, выбудаваць высокаэфектыўную эканоміку, мець эфектыўную палітычную сістэму прыняцця рашэнняў, упісацца ў наступны міжнародны падзел працы паміж макрарэгіёнамі", - звярнуў увагу намеснік міністра.

Паводле яго слоў, ад унутранай якасці інтэграцыі залежаць непасрэдна якасць міжнароднага статусу ЕАЭС і ўсе вынікаючыя выгады для яго членаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі