ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2022, 15:50

Агульную канцэпцыю стварэння нацыянальнага брэнда Беларусі падрыхтуюць да канца года

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульная канцэпцыя стварэння нацыянальнага брэнда Беларусі будзе падрыхтавана да канца года. Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Руслан Невяровіч, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

На думку намесніка дырэктара дэпартамента, пазнавальны брэнд - гэта эфектыўны інструмент маркетынгу і папулярызацыі тавараў на рынку. "Ён садзейнічае пашырэнню магчымасцей для бізнесу, прыцягвае ўвагу не толькі кліентаў, але і патэнцыяльных інвестараў і дзелавых партнёраў. Тавары, што вырабляюцца ў краіне, маючай брэнд, атрымліваюць моцную падтрымку ў канкурэнтнай барацьбе на міжнароднай арэне", - адзначыў Руслан Невяровіч.

Ён нагадаў, што цяпер у рамках дарожнай карты, зацверджанай урадам, вядзецца работа па стварэнні брэнда Беларусі. "На гэты час сфарміраваны пул экспертаў, якія маюць кампетэнцыі ў сферы тэрытарыяльнага брэндынгу. Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі праводзіць навуковае даследаванне, па выніках якога да канца года павінна быць сфарміравана агульная канцэпцыя стварэння нацыянальнага брэнда. Прапрацоўваецца пытанне стварэння анлайн-платформы для мэт распрацоўкі і далейшага пашырэння брэнда Беларусі", - падзяліўся планамі Руслан Невяровіч.

"Дзякуючы сумесным намаганням грамадства, бізнесу і ўлады, мы зможам стварыць тую будучыню, у якой хочам жыць, адкрыўшы для шырокай грамадскасці як унутры краіны, так і за яе межамі існуючы патэнцыял Беларусі, яе ўнікальнасць, самабытнасць і прывабнасць", - рэзюмаваў намеснік дырэктара дэпартамента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі