ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2022, 15:27

Аграрыі Гомельскай вобласці правялі другі ўкос траў амаль на 60 працэнтах плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва

25 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці прадаўжаецца кашэнне траў другога ўкосу. Паводле даных на 25 ліпеня, у рэгіёне скошана больш за 90 тыс. га, або 58 працэнтаў ад плана. Аб гэтым паведаміў сёння на апаратнай нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Петражыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка, паскорыць тэмпы неабходна Жыткавіцкаму і Лоеўскаму раёнам.

Аграрыі рэгіёна ўбралі 80,9 тыс. га, або 89 працэнтаў ад скошанай плошчы.

У цэлым у вобласці ўжо нарыхтавалі 142,9 тыс. т сена, або 56 працэнтаў ад неабходнага аб'ёму, сенажу - звыш 1,05 млн т, або 75 працэнтаў, сіласу - 8,7 тыс. т, зернесенажу - 3,7 тыс. т.

"На кожную ўмоўную галаву жывёлы грамадскага сектара нарыхтавана па 8,25 ц кармавых адзінак", - удакладніў старшыня камітэта. Ён падкрэсліў: на 1 жніўня гэта лічба павінна быць не меншай за 8,88 ц кармавых адзінак.

"Не спыняем работу. Умовы надвор'я садзейнічаюць", - звярнуўся да кіраўнікоў раёнаў і сельгасарганізацый старшыня аблсельгасхарча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі