
11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агароднінныя культуры ў Беларусі пасеяны на 56,9 працэнта запланаванай плошчы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па стане на 11 мая сяўба яравых культур праведзена на плошчы 1730,7 тыс. га, або 75 працэнтаў да плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 80,3 працэнта запланаванай плошчы, Віцебскай - 74 працэнтаў, Гомельскай - 62,7 працэнта, Гродзенскай - 89,9 працэнта, Мінскай - 76,5 працэнта, Магілёўскай - 69,2 працэнта.
Сяўба грэчкі выканана на плошчы 4,94 тыс. га, або 14,3 працэнта да плана, проса - 1,35 тыс. га (13,37 працэнта), агароднінных культур - 2,73 тыс. га (56,9 працэнта), кукурузы ўсяго - 643,8 тыс. га (55,9 працэнта), у тым ліку на зерне - 269 тыс. га (100,1 працэнта), на сілас - 374,8 тыс. га (42,4 працэнта). Бульбу пасадзілі на 15,9 тыс. га (60,8 працэнта).-0-