Сцяг Серада, 29 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2024, 16:04

Афганская кампанія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з СЭЗ "Мінск"

Фота СЭЗ Мінск
Фота СЭЗ Мінск
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На дзелавой пляцоўцы СЭЗ "Мінск" адбылася сустрэча кіраўніцтва адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны з заснавальнікам і кіраўніком кампаніі Zafaran Pharmaceuticals (Афганістан) доктарам Хашматам Сеярам Амархаілам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе СЭЗ "Мінск".

Кампанія зацікаўлена ў гандлёвай, вытворчай і інвестыцыйнай дзейнасці, а таксама разглядае магчымасць будаўніцтва фармацэўтычнага прадпрыемства на тэрыторыі СЭЗ.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Мінск" Сяргей Бубенька прэзентаваў інвестыцыйны патэнцыял, асаблівасці атрымання статусу рэзідэнта, магчымыя напрамкі дзейнасці ў СЭЗ. Таксама бакі абмеркавалі перспектыўныя варыянты супрацоўніцтва.

Кампанія Zafaran Pharmaceuticals больш як 25 гадоў працуе ў сферы аховы здароўя і з'яўляецца адной з пяці буйнейшых фармацэўтычных кампаній Афганістана. Прадпрыемства мае ліцэнзію на вытворчасць больш як 60 розных лекавых сродкаў, спецыялізуецца на вытворчасці джэнерыкаў, капсул, сухіх суспензій і ін'екцыйных прэпаратаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі