ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 жніўня 2022, 14:25

Ад лічбавых двайнікоў да штучнага інтэлекту: "Беларуснафта" рэалізуе інавацыйныя праекты

Фота з архіва
Фота з архіва

30 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Беларуснафта" рэалізуе інавацыйныя праекты ў сферы сейсмаразведкі і здабычы чорнага золата, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Унікальны па мерках сусветнай практыкі і гісторыі кландайк нафты сканцэнтраваны на паўднёвым усходзе Беларусі. Асаблівае значэнне мае Рэчыцкае радовішча, якое дзесяцігоддзямі захоўвае статус старэйшага і найбуйнейшага ў краіне. Больш таго, за апошнія гады ўдалося падвоіць здабычу чорнага золата тут. Нарошчваюць таксама аб'ёмы бурэння і палявой сейсмаразведкі. Гэту тэндэнцыю ў кампаніі лічаць небывалым поспехам, паколькі яшчэ 10 гадоў таму Рэчыцкае радовішча аднеслі ў разрад неперспектыўных. Дзякуючы сучасным тэхналогіям удалося якасна змяніць сітуацыю.

Цяпер тут акумуляваны самыя сучасныя і перадавыя тэхналогіі, якія існуюць у нафтавай галіне. Сярод іх - буйнейшы ў еўрапейскай частцы комплекс гідраразрыву пласта, буравыя ўстаноўкі эшалоннага тыпу для куставога бурэння. Асаблівае значэнне мае штучны інтэлект - інавацыйны праект "Лічбавае радовішча".

Вялікія магчымасці адкрывае інтэлектуальная сістэма "Лічбавае радовішча". Яе рэалізацыю пачалі ў 2020 годзе. Яна дае магчымасць у анлайн-рэжыме сачыць за дынамікай змянення асноўных параметраў на любым з аб'ектаў нафтаздабычы. "Гэта дае магчымасць максімальна хутка рэагаваць на няштатныя сітуацыі і аператыўна прымаць кіраўніцкія рашэнні, якія дадуць магчымасць мінімізаваць страты пры здабычы нафты. Найбольш важнай часткай праекта з'яўляецца стварэнне лічбавага двайніка Рэчыцкага радовішча", - расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення - галоўны інжынер НГЗУ "Рэчыцанафта" Васіль Фралоў.

Паводле слоў Васіля Фралова, ва ўсім свеце ў галіне ідзе трэнд на лічбавізацыю здабычы нафты. "З 2020 года мы ўкараняем праект "Лічбавае радовішча". Гэта камп'ютарная сістэма, што ўключае праграмныя прадукты і абсталяванне, якое дае магчымасць аўтаматызаваць працэс здабычы нафты і знізіць яго сабекошт. У гэтым напрамку сярод кампаній на постсавецкай прасторы "Беларусьнафта" займае лідзіруючыя пазіцыі. Яшчэ некалькі гадоў аператары прыязджалі на свідравіну і ўручную здымалі параметры. Часам паказанні залежалі ад розных прыёмаў і майстэрства. Цяпер жа ўся інфармацыя паступае ў аўтаматычным рэжыме ў цэнтральную інжынерна-тэхналагічную службу і апрацоўваецца. Да таго ж мы можам не толькі кантраляваць усе параметры, але і кіраваць свідравінамі, запускаць, спыняць помпы, планаваць усе пытанні, звязаныя са здабычай і перапампоўваннем нафты. У асноўным усе запускі свідравін на Рэчыцкім радовішчы адбываюцца ў аўтаматычным рэжыме, дыстанцыйна", - падкрэсліў ён.

У 2023 годзе плануецца запусціць сістэму ў цэлым на старэйшым радовішчы краіны. У перспектыве - задзейнічанне ўсёй сістэмы "Беларуснафты", завяршыць праект плануецца ў 2024-2025 гадах.

У Беларусі адкрыта 93 радовішчы нафты і газакандэнсату. Усе яны размешчаны ў межах Прыпяцкага прагібу. Цяпер у распрацоўцы - 60 нафтавых радовішчаў. Беларускія нафтавікі актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі, дзякуючы якім удаецца здабываць так званую цяжкую нафту.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі