ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лістапада 2022, 14:36

Аб'яднаны рынак электраэнергіі Беларусі і Расіі пачне працаваць з 1 студзеня 2024 года

Фота з архіва
Фота з архіва

10 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Аб'яднаны рынак электраэнергіі Беларусі і Расіі павінен пачаць працаваць з 1 студзеня 2024 года. Аб гэтым стала вядома ў час пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце, якое прайшло ў Магілёве, перадае БЕЛТА.

На першым этапе аперацыі па куплі-продажы электраэнергіі будуць ажыццяўляцца праз упаўнаважаных суб'ектаў гаспадарання - па адным ад кожнага боку. З 2025 года аб'яднаны рынак электраэнергіі Беларусі і Расіі павінен быць сінхранізаваны з работай рынку электрычнай энергіі Еўразійскага эканамічнага саюза. З 2027 года прадугледжваецца больш глыбокая інтэграцыя з пашырэннем суб'ектнага складу ўдзельнікаў рынку.

Кожнаму з абазначаных этапаў павінна папярэднічаць сур'ёзная работа па гарманізацыі і ўніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў, імплементацыі механізмаў функцыянавання рынку ў дзяржаўныя і галіновыя праграмы.

"Тут важныя вашы прапановы па падрыхтоўцы адпаведных законапраектаў, уключаючы ацэнку іх рэгулюючага ўздзеяння на развіццё ўнутраных рынкаў з улікам нацыянальных інтарэсаў кожнага з бакоў, - падкрэсліў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. - Для аператыўнага выяўлення і вырашэння праблемных пытанняў прававога рэгулявання мэтазгодна арганізаваць якасны прававы маніторынг па абазначаных напрамках".

Удзел у рабоце пасяджэння камісіі прынялі прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, органы выканаўчай улады Магілёўскай і Бранскай абласцей. Дэпутаты абмеркавалі ход работы па развіцці атамнай энергетыкі дзвюх краін, фарміраванні аб'яднаных рынкаў газу і электрычнай энергіі. Таксама разгледжаны ход выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2022 год і падрыхтоўка праекта бюджэту на 2023 год, стан і перспектывы супрацоўніцтва Магілёўскай і Бранскай абласцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі