Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 снежня 2022, 10:31

"Зімовую" выстаўку да навагодніх свят правядуць у Нацыянальнай бібліятэцы

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўку "Зімовая", прысвечаную навагоднім святам, прадставяць 13 снежня ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю НББ.

У экспазіцыі - жывапіс і графіка сучасных беларускіх мастакоў, работы якіх аб'яднаны агульнай тэмай - святочнай пераднавагодняй зімой. У розных тэхніках і манерах аўтары прадстаўляюць сваё бачанне цудоўнай пары года, казачнай, багатай марамі, поўнай надзей, шчодрай на ўсмешкі.

Выстаўка пакажа гледачам разнастайную панараму пераднавагодніх вобразаў, калейдаскоп святочных пажаданняў, традыцый, успамінаў і асацыяцый. Аматары калядных гулянняў, цудаў Раства, выканання жаданняў у навагоднюю ноч змогуць памарыць і зарадзіцца выдатным настроем.

Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца ў 17.00. Яе работа прадоўжыцца да 27 лютага 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі