
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся 20 фіналістаў рэспубліканскага літаратурнага стартапа LitUP. Хто з іх стане пераможцам конкурсу, будзе вядома 25 сакавіка ў час правядзення Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
"У бягучым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі амаль 200 аўтараў. З іх у фінал трапілі толькі 20 чалавек", - адзначылі ў ведамстве.
Прэзентацыя іх стартап-праектаў і фінал конкурсу адбудуцца на галоўнай сцэне XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу 25 сакавіка.
Аўтары-пераможцы атрымаюць прыярытэтнае права на выданне сваёй кнігі ў выдавецтвах Рэспублікі Беларусь тыражом да 1000 экзэмпляраў.-0-