Сцяг Аўторак, 27 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 сакавіка 2023, 18:28

"За намі праўда". У Беларусі назвалі лепшую песню 2022 года

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшай песняй 2022 года Беларусі прызнана песня Валерыя Шмата і Ганны Сялук "За намі праўда", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.

На сцэне сталічнага Палаца спорту прагучалі апошнія акорды галоўнай музычнай падзеі года - фіналу рэспубліканскага конкурсу "Песня года Беларусі", арганізатарамі якога выступілі Міністэрства культуры і тэлеканал АНТ. За "Залатыя дыскі" спаборнічалі лепшыя аўтары музыкі і слоў, выканаўцы і музычныя групы Беларусі.

У намінацыі "Выканаўца года" перамогу атрымала Вікторыя Алешка, у намінацыі "Лепшы радыё-выканаўца" - Іван Зданюк. "Адкрыццём года" стаў Мікіта Бялько. Лепшай групай года прызнана "Аўра", лепшым дуэтам - Тэа і Вольга Рыжыкава. Лепшым аўтарам музыкі стаў Валерый Шмат, лепшым аўтарам слоў - Ганна Сялук.

Спецыяльнай узнагароды "За ўклад у развіццё эстраднай папулярнай музыкі" ўдастоены Васіль Раінчык. Таксама былі ўручаны спецыяльныя ўзнагароды тэлеканала АНТ: "За адданасць беларускай эстрадзе" - Руслану Аляхно і "За ўклад у развіццё музычнай індустрыі" - Алегу Шаўмараву. Спецыяльная ўзнагарода Міністэрства культуры "За выдатныя дасягненні ў галіне беларускай папулярнай музыкі" дасталася Яўгену Алейніку.

"Песня года" - пачатак цыкла грандыёзных свят беларускай песні, якія запланаваны Міністэрствам культуры разам з партнёрамі ў 2023 годзе. Канцэрты пройдуць у Маладзечне, Віцебску і каля сцен Мірскага замка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі