ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 верасня 2022, 10:13

З бальнымі і карнавальнымі традыцыямі XIX - пачатку ХХ стагоддзяў знаёміць выстаўка ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей І з'езда РСДРП" праходзіць выстаўка "Мінск. Баль і карнавал", паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Выстаўка прысвечана бальным і карнавальным традыцыям XIX - пачатку ХХ стагоддзяў, перыяду вытанчаных манер і рамантыкі. У пачатку XIX стагоддзя шырокае распаўсюджванне атрымаў стыль ампір, які шмат у чым паўплываў на развіццё культуры. Ён знайшоў адлюстраванне не толькі ў архітэктуры, але і ў модных тэндэнцыях таго часу, перш за ўсё сярод дваранства і знаці. Заходняя культура прынесла з сабой элементы адзення, інтэр'ера, а таксама правілы паводзін.

Выстаўка знаёміць з асаблівасцямі карнавальна-тэатральных мерапрыемстваў, якія праводзіліся на нашых землях з канца XVI стагоддзя, нават з прымяненнем піратэхнікі. У залежнасці ад тэмы баль мог быць касцюміраваным, стылізаваным, прысвечаным казачным персанажам, гістарычным асобам або народам. Былі і дабрачынныя балі, сродкі ад якіх ішлі на сацыяльныя патрэбы.

На выстаўцы можна ўбачыць узоры бальнага адзення (пальчаткі, абутак і інш.), жаночыя ўпрыгажэнні, выданні, прысвечаныя перыяду XIX стагоддзя.

Выстаўка будзе працаваць па 30 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі