Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 красавіка 2024, 19:03

Выставачны праект вядучых мастакоў Беларусі і Расіі адкрыўся ў НББ

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставачны праект вядучых мастакоў Беларусі і Расіі "Саюзная дзяржава - адзінства праз культуру" адкрыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выстава не выпадкова размясцілася на плошчах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - сімвала духоўнасці, якая аб'ядноўвае, адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна. Яна падкрэсліла, што сёння наведвальнікам выставачнага праекта прадстаўлена ўнікальная магчымасць не толькі азнаёміцца з творамі сучасных мастакоў, але і паразмаўляць з імі.

Мар'яна Шчоткіна заўважыла, што на выставе прадстаўлены зусім розныя работы, "але ў іх ёсць агульнае - нашы сэнсы і наша беларуска-расійскае адзінства", якое перадаецца праз дабро, святло і любоў.

"Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто падтрымаў нашу выставу. Я ўпэўнена, што гэта пачатак вялікіх праектаў, якія дадуць магчымасць пазнаёміцца з мастакамі і іх творамі і беларусам, і расіянам", - адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва.

Выставачны праект стартаваў 26 сакавіка ў Маскве ў зале Музейна-выставачнага комплексу Галерэі мастацтваў Зураба Цэрэтэлі Расійскай акадэміі мастацтваў. Ён рэалізаваны Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы сумесна з Расійскай акадэміяй мастацтваў, Беларускім саюзам мастакоў, Расійскай акадэміяй мастацтваў, міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі. Мэта праекта - падкрэсліць аб'яднальную сілу мастацтва ў сучасным свеце. Адначасова гэта ўнікальная ініцыятыва ў галіне развіцця міжкультурнага дыялогу, умацавання саюзнага будаўніцтва, дэманстрацыі глыбокіх сувязей паміж культурамі дзвюх краін.-0-

Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі