ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 кастрычніка 2021, 09:14

Выстава ў Віцебску раскажа аб нацыянальным строі беларусаў Латгаліі

Фота з архіва
Фота з архіва

21 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У канцэртнай зале "Віцебск" 22 кастрычніка прэзентуюць першую персанальную выставу фотамастака-пачаткоўца Эдуарда Літвіноўскага "Беларускі погляд Даўгаўпілса", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

"Ідэя выставы заключаецца ў тым, каб аб'яднаць беларусаў, якія пражываюць у Латгаліі, у адной фотасесіі: у нацыянальным строі на фоне пейзажаў і гарадскога асяроддзя ў розны час года. Злавіць непаўторную магію погляду, прыдумаць і знайсці кожнаму розныя лакацыі для здымка, стварыць вобразы, якія найбольш поўна раскрываюць характар мадэлей, паказаць багацце і разнастайнасць беларускага нацыянальнага касцюма, адлюстраваць чароўныя краявіды Даўгаўпілса і яго навакольных мясцін. Менавіта такія задачы ставіў перад сабой фатограф", расказалі ў ЦК "Віцебск".

Эдуард Літвіноўскі нарадзіўся ў Даўгаўпілсе (Латвія), па лініі бацькі ў яго беларускія карані. Шмат гадоў ён цесна супрацоўнічае з Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры ў час фестываляў і мерапрыемстваў.

Арганізатары выставы - ЦК "Віцебск", генеральнае консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе, Цэнтр нацыянальных культур абласнога цэнтра, Беларускае культурна-асветнае таварыства "Уздым", Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, а таксама Цэнтр беларускай культуры і ўпраўленне культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.

Выставу можна будзе ўбачыць у ложы А канцэртнай залы, яна працуе да 12 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі