ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 18 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 мая 2021, 12:42

Выстава "Наследнікі Вялікай Перамогі" адкрыецца ў Магілёве 6 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Выстава юных мастакоў Расіі і Беларусі "Наследнікі Вялікай Перамогі" адкрыецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава 6 мая, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

"Выстава праводзіцца ў рамках міжнароднага праекта "Мір без межаў". Гэты праект на працягу ўжо многіх гадоў аб'ядноўвае Бабруйскую студыю выяўленчага мастацтва "Вясёлка" і Карсунскую дзіцячую школу мастацтваў імя Аркадзя Пластава - вядучыя ўстановы дадатковай пазашкольнай адукацыі ў сферы культуры і мастацтва ў Магілёўскай вобласці і ў Ульянаўскай вобласці (РФ). Аўтар і каардынатар праекта - Ігар Моцін", - адзначылі ў аблвыканкаме.

На выставе будзе прадстаўлена 60 жывапісных і графічных работ, выкананых дзецьмі на аснове сюжэтаў сямейных гісторый і твораў ваеннай тэматыкі. Пры напісанні асобных карцін хлопцы і дзяўчаты выкарыстоўвалі рарытэты, прынесеныя з дому (узнагароды, фота). Многія работы былі створаны пасля размоў з ветэранамі, прагляду кінафільмаў, прачытання кніг і наведвання музеяў.

Выстава будзе праходзіць да 22 чэрвеня. Затым адбудзецца яе ўрачыстае закрыццё з уручэннем дыпломаў юным удзельнікам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі