ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 мая 2022, 09:29

Выстава народных майстроў Докшыцкага раёна адкрыецца ў Віцебску

Фота з архіва
Фота з архіва

18 мая, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) сёння ў 15.00 адбудзецца адкрыццё выставы народных майстроў Докшыцкага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Выстава з'яўляецца часткай арт-праекта "Захавальнікі народных рамёстваў". У экспазіцыі можна будзе ўбачыць мастацкія работы майстроў філіяла нумар 2 Докшыцкага раённага дома рамёстваў, Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна: цацкі, галаўныя ўборы, сурвэткі, тканыя дарожкі, маляванкі, ручнікі, дэкаратыўныя прадметы і г.д. Усё гэта вырабы, выкананыя ў традыцыйных тэхніках - лозапляценне, саломапляценне, вышыўка, ткацтва, роспіс па шкле і тканіне, кераміка і інш.

Свае творы гледачам таксама прадставяць народныя майстры Беларусі Віктар Гарбачоў і Таццяна Марціновіч. Докшыцкі разьбяр па дрэве Віктар Гарбачоў адраджае традыцыі механічнай цацкі. Сюжэты ён бярэ з жыцця: гэта бытавыя сцэнкі, людзі, жывёлы і раслінны свет. У рабоце майстар выкарыстоўвае як цвёрдыя пароды дрэва (ясень, дуб, бярозу), так і мяккія (асіну, ліпу, вольху). Вырабы Віктара Гарбачова вызначае арыгінальнасць і самабытнасць. На выставе ў АМЦНТ будуць прадстаўлены механічныя драўляныя цацкі, а таксама драўляныя пано. Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Таццяна Марціновіч з'яўляецца майстрам саломапляцення. Яе работы экспанаваліся і ў Дубаі. Умелыя рукі майстра ствараюць з расліннага золата карціны, пано і ўтылітарныя, карысныя ў гаспадарцы рэчы.

Наведвальнікі змогуць убачыць выставу да 15 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі