ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 снежня 2022, 11:36

Выстава мастака-свяшчэнніка "Птушыны вянок" адкрываецца ў Віцебску

Фота з архіва
Фота з архіва

7 снежня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва ў 16.00 адкрыецца персанальная выстава Сяргея Сурыновіча "Птушыны вянок". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Сяргей Сурыновіч з'яўляецца ўраджэнцам Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Ён скончыў духоўныя семінарыі ў Гродне і Санкт-Пецярбургу, магістратуру і напісаў дысертацыю ў галіне багаслоўя, абараніўшы яе ў Рыме. З 2001 года ён як свяшчэннік служыў на Каўказе, Урале, у Калінінградзе. Пасля вяртання на Радзіму яго шлях служэння Богу праходзіў у Віцебску, Браслаўскім раёне, дзе Сяргей Сурыновіч асталяваўся ў Друі. Па яго ініцыятыве праводзіліся многія дабрачынныя акцыі, ён не раз арганізоўваў выступленні музыкантаў у прыходах, дзе служыў. Ён захапляецца паэзіяй, у яго ёсць некалькі зборнікаў вершаў - "Летуценнік", "Пакліканне". Святы айцец з'яўляецца арганізатарам і штогадовага Друйскага мастацкага пленэру, у якім прынялі ўдзел больш за 150 жывапісцаў з нашай краіны і з-за мяжы.

На персанальнай выставе ў Віцебску Сяргей Сурыновіч прадставіць свае мастацкія работы, напісаныя ў бягучым годзе. Экспазіцыя "Птушыны вянок" прадставіць калекцыю з 31 твора, выкананага ў тэхніцы алеем на палатне. Натхненнем для аўтара стаў багаты свет арніталогіі Сінявокай. На палотнах з духоўным падтэкстам можна будзе ўбачыць і ўсім знаёмых птушак, і рэдкіх, занесеных у Чырвоную кнігу, а некаторыя знаходзяцца на мяжы вымірання. Адлюстраваныя вобразы далікатна нагадаюць гледачам, наколькі неабароненым бывае навакольнае асяроддзе і як беражліва трэба адносіцца да прыроды, берагчы яе і захоўваць багацце жывёльнага свету, дараванага Богам.

Выстава будзе адкрыта для наведвання да 26 лютага 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі