ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 лютага 2023
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 кастрычніка 2022, 09:21

Выстава да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа адкрылася ў Стамбуле

Фота з архіва
Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава, прымеркаваная да 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылася ў стамбульскім Універсітэце Айдын. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Стамбуле.

У мерапрыемстве, якое адбылося па ініцыятыве Генконсульства Беларусі і пры садзейнічанні аднайменных беларускіх літаратурных музеяў, прынялі ўдзел беларуская дыяспара, прадстаўнікі консульскага корпуса, актыў універсітэта.

У сваім выступленні генеральны консул Беларусі Аляксей Швед звярнуў увагу на значэнне творчасці беларускіх літаратараў для развіцця нацыянальнай культуры, пры тым што беларусы толькі нядаўна адзначылі Дзень народнага адзінства, а Турцыя ў гэтыя дні праводзіць па ўсёй краіне фестывалі Культурнай дарогі. Ён адзначыў агульны інтарэс Беларусі і Турцыі да ўзаемаўзбагачэння праз культуру.

Бібліятэцы Універсітэта Айдын былі перададзены ў дар выданні ад Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі