ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 чэрвеня 2022, 19:55

Выстава аб жыцці і творчасці Янкі Купалы ў ваенныя гады адкрылася ў Мінску

Фота warmuseum.by
Фота warmuseum.by

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава аб жыцці і творчасці Янкі Купалы ў ваенныя гады "Шчаслівых перамог, свабодны мой народзе!" адкрылася сёння ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры ўдзеле дзяржаўнага літаратурнага музея пісьменніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час афіцыйнага адкрыцця экспазіцыі прывітальны адрас ад міністра культуры Анатоля Маркевіча зачытаў намеснік начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Дзмітрый Слясарчык. "Яшчэ пры жыцці для тысяч беларусаў Купала стаў песняром і прарокам Радзімы. Яго творы падтрымлівалі людзей у цяжкую мінуту, давалі надзею на лепшую будучыню. Сённяшняя выстава дае магчымасць аднавіць шлях Купалы ў ваенныя гады, калі яго слова гучала над нашай краінай, вяло ў бой і заклікала да Перамогі", - гаворыцца ў прывітанні.

Кожная гістарычная дэталь, прадстаўленая на выставе, так ці інакш звязана з тэмай вайны. Сама назва выставы - адсылка да верша "Паўстаў народ", напісанага Янкам Купалам у 1941 годзе. "Дакументальныя матэрыялы, фатаграфіі, асабістыя рэчы і зборнікі Янкі Купалы, якія можна ўбачыць на выставе, прызначаны паказаць постаць пісьменніка ў тыя гады жыцця", - сказала дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская.

Кіраўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў адзначыў: "Для сучасных пісьменнікаў Янка Купала - гэта прыклад служэння свайму народу, любові да зямлі і Радзімы, нашай гісторыі, а таксама ўпэўненасці ў будучыні. Яго творы садзейнічаюць выхаванню хараства чалавечай душы. Таму да яго ўзроўню імкнуцца і взрослыя майстры слова, і моладзь, якую мы выхоўваем пад сваім пісьменніцкім крылом".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі