Сцяг Нядзеля, 26 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 красавіка 2024, 16:47

Угольнікаў: фільм "Брэсцкая крэпасць" заняў дастойнае месца побач з вялікімі карцінамі пра вайну

Ігар Угольнікаў
Ігар Угольнікаў
4 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Фільм "Брэсцкая крэпасць" заняў дастойнае месца побач з вялікімі карцінамі пра Вялікую Айчынную вайну. Такое меркаванне выказаў народны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Угольнікаў на сустрэчы з брэсцкімі школьнікамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Ігара Угольнікава, творчая група хацела зняць фільм "Брэсцкая крэпасць" якасна, каб гледачы ацанілі яго па заслугах. "Задача стаяла перад намі вельмі важная. Нам здавалася, што яна невыканальная. Але ўсё ж такі гэта адбылося. Цяпер гэты фільм сапраўды дастойна стаіць у адным радзе з такімі карцінамі, як "Яны змагаліся за Радзіму" і іншымі. Я так кажу, не таму што хвалюся выкананай задачай, а таму што так успрымаецца фільм дарослымі людзьмі, якія помняць і цэняць вялікае савецкае кіно", - сказаў народны артыст Расіі.

Ён дагэтуль выразна помніць, як прайшоў першы паказ "Брэсцкай крэпасці". Прэм'ера была ўначы 22 чэрвеня 2010 года ў мемарыяльным комплексе, вялікі экран устанавілі каля Цярэспальскіх варот. "Прыйшлі гледачы і першы раз у дзве гадзіны ночы ўбачылі гэту карціну, а ў чатыры раніцы мы яе закончылі. Ва ўсіх гледачоў ляжала біклажка алюмініевая ў брызентавым чахле. Усе набіралі ваду з ракі і з гэтых біклажак вылівалі яе ў каску воіна манумента "Смага". Нібыта праз гады прыносілі ваду сасмаглым салдатам",  - апісаў адзін з пранізлівых момантаў. У яго памяці засталася і традыцыя спускання вянкоў на ваду Буга ў гонар абаронцаў крэпасці, якой прытрымліваюцца брастаўчане 22 чэрвеня.

Ігар Угольнікаў лічыць, што важна паказваць праўду, якой бы горкай яна ні была, якой бы трагічнай ні была гісторыя. Ён не пакінуў без увагі подзвіг пісьменніка Сяргея Смірнова. "Калі б ён у тыя гады не заняўся гэтай справай сур'ёзна, нічога тут не было б: ні мемарыяла ў Брэсцкай крэпасці, ні памяці пра абаронцаў. Усё б некуды знікла. Ніхто не хацеў займацца гэтым, а ён настойваў, што гэта трэба зрабіць. Знаходзіў людзей, пісаў пісьмы, хадзіў ва ўрад, прабіваў, што трэба захоўваць памяць. І дабіўся ж свайго", - заўважыў творчы дзеяч.

Ігар Угольнікаў падкрэсліў, што памяць пра абаронцаў легендарнай цытадэлі над Бугам жыве, а сам мемарыяльны комплекс прадаўжае развівацца. У прыватнасці, на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці будуецца рэспубліканскі патрыятычны цэнтр. Менавіта ў гэтым месцы сёння адбылася сустрэча народнага артыста з 30 брэсцкімі юнакамі і дзяўчатамі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі