ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2022, 09:42

У Мінску ўшануюць памяць класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень памяці Максіма Багдановіча адзначаць 25 мая ў сталіцы праграмай мерапрыемстваў "Захавальнікі памяці", прысвечаных класіку беларускай літаратуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Паводле слоў арганізатараў, праграма "Захавальнікі памяці" дасць магчымасць гасцям іншымі вачыма зірнуць на асноўную экспазіцыю, даведацца аб яе стваральніках і зазірнуць у музейныя фонды.

"25 мая 1917 года завяршыўся зямны шлях аднаго з самых выдатных беларускіх пісьменнікаў. Практычна адразу пачаўся збор матэрыялаў, прысвечаных генію, а таксама правядзенне памятных мерапрыемстваў, прысвечаных праслаўленаму сыну нашай зямлі", - расказалі ў музеі.

Дзень памяці пачнецца ў 11.30 з ускладання кветак да помніка Максіму Багдановічу ў скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. У 12.00 пройдзе паніхіда ў саборы святых Пятра і Паўла.

Прадоўжаць памятныя мерапрыемствы тэматычныя экскурсіі, якія стартуюць у 15.00 і 16.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Пасля гэтага наведвальнікам прапануюць паглядзець анімацыйны фільм "Я тайну ў глыбіні душы сваей хаваю" і іншыя дакументальныя кінастужкі, прысвечаныя класіку.

Асноўную місію па зборы, захаванні і папулярызацыі асабістай, творчай спадчыны пісьменніка ўзяў на сябе Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Гэта ўстанова захоўвае каштоўныя музейныя экспанаты і, у больш шырокім сэнсе, памяць пра паэта. У экспазіцыях прадстаўлена толькі малая частка музейных калекцый. У фондах захоўваецца шмат цікавых прадметаў - сведак жыцця пісьменніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі