ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 ліпеня 2022, 16:37

Трагедыя вачамі дзіцяці: выстава пра халакост адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бачанне трагедыі халакосту вачамі дзяцей прадстаўлена на выставе "Халакост вачамі мастака". Аб гэтым на адкрыцці экспазіцыі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы расказаў старшыня дабрачыннай арганізацыі "Дыялог" Артур Ліўшыц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цікава паглядзець сёння на візуалізацыю ўяўленняў моладзі ў 1999 годзе пра халакост. Бо менавіта тады па ініцыятыве былога вязня мінскага гета Фрыды Рэйзман быў арганізаваны конкурс работ "Халакост вачамі мастака". Моладь з усёй Беларусі паказала сваё бачанне гэтай трагедыі. На жаль, пазней гэтыя малюнкі былі пакінуты без належнай увагі. У мінулым годзе мы знайшлі на складах работы, доўга аднаўлялі іх, і 27 малюнкаў нам удалося выратаваць", - расказаў Артур Ліўшыц.

"Акрамя мастацкага, гэта выстава мае адукацыйны патэнцыял. Калі мы выстаўлялі экспазіцыю ў адной з гімназій Полацка, практычна ўсе школьнікі - гэта больш за 4000 юнакоў і дзяўчат - азнаёміліся з гэтымі творамі мастацтва. Самае галоўнае, моладзь даведалася аб гісторыі трагедыі, халакосту і генацыду", - адзначыў старшыня дабрачыннай арганізацыі.

Экспазіцыю "Халакост вачамі мастака" плануюць прадставіць таксама ў Гомелі, Брэсце, Навагрудку. "Наша задача - захаваць і перадаць гэту спадчыну будучым пакаленням. Важна, каб гісторыя такой трагедыі, як халакост, не была забыта і не паўтарылася зноў", - рэзюмаваў Артур Ліўшыц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі